«Штомесяц 13»: канцэрт гурта «Верасень»

13 кастрычніка ў клубе «Салтайм» стартуе сэрыя канцэртаў «Штомесяц 13-га рок па-беларуску». Першы канцэрт — гурта «Верасень».

Менавіта 13 кастрычніка год таму гэта каманда ўпершыню прадставіла сваю праграму ў «электрычнасці». «Нам цяжка вызначыць стыль, у якім мы граем, — кажуць музыкі гурта. — У нашых песнях ёсць тое-сёе і ад рока і ад блюза, і нават ад аўтарскай песні… Але музыку трэба граць, а не размаўляць пра яе. Чым мы і плануем заняцца — пры вашай падтрымцы».

13 кастрычніка, клуб «Салтайм» (пр. Незалежнасці, 131-1). Пачатак у 20:00. Квіткі: 15 000 (папярэдне), 20 000 (у дзень канцэрту). Даведкі па тэлефонах: +375 29 6400938, +375259229183, +375336018737. Событие Вконтакте.