30 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Рublic пройдзе канцэртная прэзентацыя дыска гурта Re1ikt «Рэкі прабілі лёд». Таксама ў канцэрце прымуць удзел гурты «Рокаш» (клубная прэзентацыя альбома «Запалі агонь»), Partyzone (прэзентацыя альбома «Падаць і узлятаць») і UNIA.
30 кастрычніка, клуб Re:Public (вул. Прытыцкаго, 62). Пачатак у 19:00. Квіткі: 25 000 (танцпол, першыя 100), 30 000 (танцпол, папярэдне), 35 000 (танцпол, у дзень канцэрту), 45 000 (месца за столікам). Кропкі продажу: клуб Re:Public, пераходы ст.м. пл. Якуба Коласа, пад ГУМам, ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18). Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888, +375 17 3103142.