Сярэднявечная дыскатэка «Свята дуды»

22 лістапада ў клубе Re:Public адбудзецца сярэднявечная дыскатэка «Свята дуды» на дзень народзінаў Змітра Сасноўскага. Удзельнічаюць: «Стары Ольса», Testamentum Terrae, Тодар Кашкурэвіч і і нш. На канцэрце пройдзе выстава, прысвечаная беларускай дудзе.

22 лiстапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак у 19:00. Кошт квiткоў: 35 000 (першыя 100), 40 000 (папярэдне), 45 000 (у дзень канцэрту), 65 000 (столiкi). Кропкі продажу: клуб Re:Public, пераходы ст. м. пл. Якуба Коласа, пад ГУМам, ГЦ «Купалаўскі» (кропка 19), ГЦ «Рыга» (кропка 18). Даведкі па тэлефонах: +375 29 6490888, +375 17 3103142. Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы Цэнтра Явар.