Канцэрт гурта Rahis

8 сьнежня пасьля доўгага перапынку гурт Rahis зноўку на сцэне!

З самога пачатку — з акустыкі — аўтары песень, шмат якія вывучаныя прыхільнікамі і сталі амаль народнымі, пачынаюць новую старонку ў жыцьці калектыву. Зоркі кватэрнікаў і вялікіх фэстаў ва ўтульных сьценах клюба «Графіці» выканаюць старыя гіты з альбома «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» і іншыя ўлюбёныя песьні. Спампаваць трэкі гурта можна з сайту rahis.generation.by.

Дапамогуць стварыць хатнюю атмасферу гурт Зьмітра Казлоўскага Kivacz Fuko і акустычны Band A — сябры і проста добрыя каманды, што вырасьлі з бардаўскіх праектаў у сапраўдны беларускі рок.

8 снежня, паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 19:00. Квіткі: 30 000. Замова і даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444, +375 25 6384444; ICQ: 531-07-353; Skype: diskoteq / Google Talk: diskoteq. Падзея Вконтакте.