Прэзэнтацыя новага альбому «Крамбамбулі» «Драбадзi-драбада» (ПЕРЕНЕСЁН)

11 лютага ў клубе Re:Public адбудзецца прэзэнтацыя новага альбому «Крамбамбулі» «Драбадзi-драбада».

У той час, калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва напярэдадні Дню Сьвятога Валянціна 14 лютага затарваецца ў гіпэрмаркетах сэрцайкамі з паралёну і плястмасы, гурт «Крамбамбуля» & Агенцтва «Шаблі» абвяшчаюць пра пачатак акцыі «Каханьне — не паралён, драбадзі-драбада»! Сагрэўшы цеплынёй сваіх сэрцаў гледачоў Бэрліну ды Гамбургу, гурт «Крамбамбуля» прэзэнтацыяй новага альбому хоча падараваць жыхарам Менску сапраўдны сьвяточны настрой і нагадаць пра каштоўнасьць шчырых пачуцьцяў! Няма грошай на норкавае футра — падаруй каханай «зашрубку» на канцэрце ў Re:Public! Драбадзi-драбада!

Даведкі па тэлефоне: +375 29 6555596. Квіткі — у касах Мінску і на сайце Ticketpro (з 16.12.2011).