«Прызнанні ў розных стылях»

. Начало в 19:00

«Штомесяц 13-га па-беларуску» і прома-група ВЮ прадстаўляюць Канцэрт да Дня Святога Валянціна «Прызнанні ў розных стылях». 13 лютага ў клуб «Салтайм» выступяць «Паліна Рэспубліка» (бард), «Нельга забыць» (акустык-рок), «Верасень» (рок), White Night Blues (блюз) і «3-Zna» (альтэрнатыўны рок).

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску» пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!») і прома-групы ВЮ да Дня Святога Валянціна мае на мэце паказаць, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях. У цэнтры ўвагі «Прызнанняў» — усё багацце гукавой палітры, усе выяўленчыя магчымасці гітарнай музыкі.

Квіткі: 20 000 (папярэдне), 25 000 (у дзень канцэрта). Замова квіткоў: +375 29 6400938, +375 25 6229503, +375 29 5607793.