Вялікі канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана»

. Начало в 19:00

24 лютага ў клубе Re:Public адбудзецца вялікі канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» з прэзентацыяй максі-сінгла «Ч/Б».

Адэпты зульфійскай секты, апошнія менестрэлі меладраматычнага пост-року, гурт «Разбітае сэрца пацана» прэзентуе свой першы максі-сінгл з сакраментальнай назвай «Ч/Б», які ўмоўна будзе падзяляцца на дзве часткі: чорную і белую. У першую частку увойдуць чатыры новыя песні і тры будуць на другой. Гэтай працай музыкі хацелі закрануць тэму дуалістычнасці сьвету.

Квіткі: 40 000 (першыя 100), 45 000 (астатнія, папярэдне), 50 000 (у дзень канцэрта, танцпол), 65 000 (месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак). Даведкі: +375 29 6490888. Кропкі продажу квіткоў: пераход ст. м. пл. Якуба Коласа, пераход ля ГУМа, ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18), клуб Re:Public.