Дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!»

. Начало в 18:00

Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-гадовай жыццялюбівай дзяўчыны стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас.

18 сакавіка адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі. У unplugged-фармаце выступяць Руся і CherryVata crew, гурт S°unduk, «Паліна Рэспубліка», а таксама гурт BosaeSonca.

На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.

«Добрая нядзеля!» — гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай — дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!

Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам. Музыкі-выступоўцы заклікаюць памятаць, што чым большую шчодрасць і неабыякавасць выкажа кожны з нас, тым больш шансаў у Стасі на выздараўленне.

Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут.