Імпрэза «Авансцэна»

. Начало в 19:00

Тэатар «Кампанія» прадстаўляе канцэптуальную музычна-літаратурную імпрэзу «Авансцэна». У праграме: кампазыцыя «Ноч з днём пасярэдзіне» — сумесная праца групы інтуітыўнае імправізацыі «Князь Мышкін» і паэтаў Віктара Жыбуля й Веры Бурлак паводле малавядомай беларускай паэзіі 20-30-ых гг. мінулага стагодзьдзя; цыкаль кампазытара Канстаньціна Яськова «Ludus Mobilis» у выкананьні Belarus Modern Ensemble.

Канфэрэнц-заля Палаца мастацтваў. Даведкі й замова квіткоў: +375 29 6887245, +375 29 5559591, +375 29 1990755.