Мюзікл-прытча «Апокрыф»

15 траўня на сцэне Белдзяржфілармоніі адбудецца пастаноўка мюзікла-прытчы Ларысы Сімаковіч «Апокрыф» паводле Максіма Багдановіча.

У галоўнай ролі — Ян Жанчак, фальклор-тэатр «Госьціца», а таксама Аляксандр Жукаў, Уладзіслаў Даніловіч. Канцэртная версія мюзікла ажыццяўляецца Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхася Казінца, Камерным хорам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклор-тэатрам «Госьціца».

Даведкі па тэлефонах: +375 17 2844433, +375 17 2843202.