Вялікі канцэрт гурта «Мутнаевока»

. Начало в 19:00

5 чэрвеня ў клубе Re:Public адбудзецца вялікі канцэрт гурта «Мутнаевока» з прэзентацыяй новага сінглу «Ліхаманка».

«Мутнаевока» — гэта не памутненне розуму, а вызваленне яго з прыгнёту бяздушнага гламуру, палітычных дэбатаў ды назойлівага мэйнстрыму. Жывыя выступленні гурта вынікаюць у атмасферу ліхалецця, дзе слухач рэальна адчувае сябе непасрэдным удзельнікам таго што адбываецца на сцэне. Песні з афарбоўкай абсалютна розных накірункаў, вытрыманыя у адным стылістычным ключы, не пакінуць абыякавымі як «аматараў гітоў» так і прыхільнікаў авангарду.

Квіткі: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень канцэрту). Іншагароднім уваход вольны! (проста пакажы на уваходзе свой пашпарт). Кропкі продажу квіткоў: пераход ст. м. пл. Якуба Коласа, пераход на Кастрычніцкай, клуб Re:Public. Даведкі: +375 29 1103535, +375 29 3103142, +375 29 7379979.