Адборачны канцэрт фестывалю «Бардаўская восень 2012»

. Начало в 18:00

17 чэрвеня ў менскай кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт на фестываль «Бардаўская восень 2012».

Традыцыйна на канцэрце выступяць усе канкурсанты фестывалю і адмыслова запрошаны госьць. Сёлета госцяй адбору стане Паліна Рэспубліка, якая распачала сваю сцэнічную дзейнасьць менавіта з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень» у мінулым годзе.

Выступоўцаў адборачнага канцэрту акрамя прысутных слухачоў будзе слухаць і кваліфікаванае журы, якое абярэ ўдзельнікаў фэсту «Бардаўская восень 2012». Пераможцы адбору пазмагаюцца за галоўныя прызы фестывалю ў Бельску Падляшкім (Польшча), дзе фестываль пройдзе ўжо ў 19-ты раз. Адбудзецца «Бардаўская восень 2012» традыцыйна напрыканцы кастрычніка.

Уваход вольны! Інфармацыя і замова столікаў па тэлефонах: +375 44 4444447, +375 17 2569697.