Выдадзены апошні запіс гурта «Алгарытмы»

Незалежны беларускі інтэрнэт-лэйбл HAZE прадставіў на сваім сайце апошні запіс гурта «Алгарытмы», які захаваўся да нашых дзён. Складанка кампазіцый атрымала назву «Фантазія».

У альбом увайшлі 22 запісы, 17 з якіх азаглаўленыя як «Фантазія». У гэтым годзе таксама была выдадзена складанка самых першых песен гурта «Алгарытмы», запісаных у 1966–67 гадах.

Гурт «Алгарытмы» быў створаны ў 1965 годзе на базе Радыётэхнічнага інстытута. У яго склад увайшлі гітарысты Яўген Канавалаў і Пятро Вярлыга, басіст Ігар Крупеніа, клавішнік Вячаслаў Ксяндзоў, бубнач Міхал Голад і вакаліст Лэнхард Ёжэф Томас. У 1968 на «Першым фестывалі біт-ансамбляў Мінску» «Алгарытмы» занялі першае месца, а Яўген Канавалаў быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. Гурт праіснаваў да 1971 году, калі музыкі скончылі навучанне ў інстытуце.

Яўген Канавалаў працягнуў музычную дзейнасць у гуртах «Эльфы» і «Гусляры», але ў 1978 годзе сышоў у навуку. Толькі пры канцы 90-х намаганнямі Генадзя Старыкава Яўген вярнуўся ў музыку і стаў запісываць песні на хатняй студыі. Апошні раз на сцэну Канавалаў выйшаў у верасні 2010 году, а ў ноч з 7 на 8 красавіка 2011 году памёр. Пасля смерці Канавалава былі выдадзеныя два альбомы з ягонымі запісамі — «The Way» (2011) і «Hobby» (2012).

Источник: пресс-релиз

Группы:

Темы: