Gurzuf запісаў 20-хвілінны альбом

Баянна-барабанны дуэт Gurzuf запісаў і прэзентаваў на сайце Еўрарадыё альбом, праца над якім вялася каля году. Магчыма, «Märchen» апошняе, што авангардны беларускі баяніст Ягор Забелаў і бубнач Арцём Залескі зрабілі разам.

«„Märchen“ — гэта першая паўнаватасная студыйная праца Gurzuf, — расказвае лідар гурта Ягор Забелаў. — Мы з Арцёмам Залескім гралі канцэрты 7 гадоў, і акурат пасля гэтага мы ў нешта ўтыкнуліся і нешта знайшлі. І ў гэтых дзвюх кампазіцыях у нас атрымалася нейкім іншым чынам сумясціць бубны і баян. То бок, не ў кропку, не прама, а так пабудаваць барабанныя і баянныя партыі, што кожны новы гук баяна прадвызначае ўдар бубнаў, ці, наадварот, кожны ўдар бубнаў раскрывае гук баяну».

У запісу таксама прысутнічаюць і іншыя інструменты, якія аздабляюць баянна-барабанны дуэт яшчэ і гукамі духавых: валторны, кларнета, альт- і барытон-саксафона, а таксама скрыпкі, цымбалаў і рознай перкусіі.

На жаль, тура ў падтрымку новага альбома «Гурзуфа» не прадбачыцца. Ягор кажа пра творчую паўзу, якую ўзялі цяпер музыкі. «Магчыма, гэта апошняе, што мы зрабілі разам», — дадае ён.


Паслухаць Gurzuf «Märchen»

Источник: Еврорадио

Фото: Анастасия Шилина

Группы: