Хэдлайнерам «Бульфэст-international» стане польскі гурт Pustki

Арганізатары «Бульфэст-international» абвясцілі склад удзельнікаў фестывалю, які адбудзецца 1 сакавіка ў мінскім клубе Re:Public. Хэдлайнерам фэсту будзе вядомы польскі гурт Pustki. Таксама ў «Бульфэст-international» прымуць удзел гурты KilFil, Re1ikt і 2MORROW2LATE.

Польскія музычныя крытыкі называюць гурт Pustki адным з найбольш арыгінальных гуртоў на музычным рынку суседняй краіны. Ён быў створаны ў 1999 годзе ў мястэчку Аструвэк пад Варшавай. У 2001 годзе музыкі дэбютавалі з альбомам «Studio Pustki», праз тры гады выдалі эклектычны альбом «8 Ohm», а ў 2006 годзе дасягнулі першага поспеху з плытай «Do mi no». З таго часу Pustki удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, прадстаўляюць музычную культуру Польшчы ў іншых краінах, пішуць музыку для кіно і тэатра.

Апошні альбом Pustki «Kalambury» выйшаў у 2009 годзе і быў напісаны на словы польскіх паэтаў. У ім, апроч музыкаў гурта Pustki, прынялі ўдзел вакалістка папулярнага гурта Hey Катажына Насоўска і былы лідар Myslovitz Артур Роек. Па выніках 2009 году «Kalambury» атрымаў узнагароду Superjedynki у намінацыі «Альбом году». У Мінску музыкі пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі песнямі, якія яшчэ не выконваліся нават у Польшчы.

1 сакавіка упершыню ў Мінску выступіць і гурт KilFilновы міжнародны праект, у склад якога ўваходзяць музыкі з Беларусі, Украіны і Расіі. А гурт Relikt і 2MORROW2LATE, пераможцы адборачнага конкурсу «Бульфэсту», прадставяць свае лепшыя кампазіцыі.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Темы: