Green Pills запісалі «шызафрэнічную» акустыку

Мінскі гурт Green Pills запісаў ЕР «Шызафрэнія», у якім музыкі вырашылі паэксперыментаваць з гучаннем.

— Мы паспрабавалі зрабіць акустычны альбом, які не будзе саступаць па экспрэсіі і драйву нашым цяжкім кампазіцыям, — кажа гітарыст гурта Уладзімір Машкоў. — Альбом называецца «Шызафрэнія», бо ён адлюстроўвае шызафрэнічнасць існавання нашага грамадства і кожнага індывіда ў асобнасці. Кожны індывід апрыоры мае нейкую асабістую мэту, якая непазбежна становіцца своеасаблівай праграмай яго існавання. Але ж са знікненнем чалавека знікае і ўсё тое, чаго ён так намагаўся дасягнуць столькі часу.

Ідэя зрабіць акустычны матэрыял нарадзілася яшчэ напачатку восені 2011 года, калі музыкі раптоўна вырашылі паўдзельнічаць у фестывалі «Бардаўская восень». Літаральна за пару тыдняў адмыслова для гэтага былі напісаныя дзве песні. У выніку гурт запрасілі ў якасці канкурсантаў граць у Польшчы.

— Пасля гэтага мы паралельна з нашай электрычнай праграмай вырашылі паступова працаваць і ў акустычным накірунку, — кажа Уладзімір. — Што знакава, менавіта першым рэлізам гурта і стаў акустычны альбом. Напэўна таму, што ў свой час ад нас сышоў бубнач, і нашая праца над электрычным матэрыялам фактычна застапарылася амаль на год, калі мы паспелі змяніць дзевяць драмераў. Але гэта не перашкаджала мне збірацца разам з вакалістам і дапрацоўваць наш акустычны матэрыял.

Зараз музыкі працуюць над першым сінглам да будучага электрычнага паўнафарматнага альбому.


Гурт Green Pills быў створаны ў лістападзе 2010 года і сення прэзентуе сябе ў якасці эксперыментальнага праекту, які пераважна развіваваецца ў цяжкіх накірунках музыкі (hardcore, alternative). За час свайго існавання музыкі паспелі даць шэраг канцэртаў на розных беларускіх пляцоўках, а таксама выступіць у Польшчы.


Спампаваць Green Pills «Шызафрэнія»

Автор: / Ultra-Music

Фото: Дмитрий Капралов

Группы: