Гурт «Своё небо» запісаў баладу пра мінулае

Малады мінскі гурт «Своё небо» запісаў першую беларускамоўную песню — «Сад» — і прадстаўляе яе на Ultra-Music.

— «Сад» — гэта песня-балада, аповед пра нашае мінулае. Але, у некаторай ступені, і пра нашую сучаснасць, — кажуць музыкі гурта.

Па словах музыкаў, праца над песняй праходзіла не надта проста, і ім спатрэбілася шмат часу, каб «усё стала на свае месцы».

— Нам здаецца, што песня атрымалася. Магчыма, гэта не той матэрыял, які будуць спяваць стадыёны. Гэта, хутчэй, тая музыка, якую трэба проста слухаць і атрымліваць асалоду ад яе гучання.


Гурт «Своё небо» з’явіўся ў пачатку 2013 года, калі да музыкаў, якія раней удзельнічалі ў праекце Sonika, далучылася спявачка Паліна Цімохіна. Саўнд-прадусарам новага ўтварэння стаў Уладзімір Курловіч. Гурт «Своё небо» заявіў пра сябе ў траўні, калі прадставіў першую песню «В городе моём».

Автор: / Ultra-Music

Группы: