Tuzin.fm назаве «Герояў году 2013» 12 сьнежня

Партал Tuzin.fm уручыць сваю традыцыйную прэмію «Героі году». Абвяшчаньне пераможцаў заплянавана на 12 снежня. Менавіта ў гэту дату Tuzin.fm ужо 10 гадоў адзначае свой дзень народзінаў і праводзіць яскравыя музычныя акцыі. Летась «Героямі году» быў названы гурт Akute.

Сёлета ўзнагароды будуць уручаныя ў дзьвюх намінацыях — «Дэбют году» і «Героі году». Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе абвешчыны ўжо на наступным тыдні на старонках парталу. А сама цырымонія ўручэньня адбудзецца ў адным зь менскіх клюбаў.

Автор: / Ultra-Music

Темы: