«Беларускі шансон» Змітра Вайцюшкевіча прэзентаваны ў інтэрнэце

Адбылася інтэрнэт-прэм’ера новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Варанок». Гэта першая спроба беларускамоўнага шансону — музыкі, разлічанай не на экспертаў, а на кіроўцаў таксі, хатніх хазяек і іншую шырокую публіку.

«Шансонны» ў выпадку Вайцюшкевіча не значыць «неякасны». Ідэя праекта належыць вядому паэту Генадзю Бураўкіну, ён жа напісаў амаль усе тэксты для дыска, які рыхтаваўся некалькі год. У запісе альбома акрамя WZ-Orkiestra бралі музыкі джазавага калектыву Apple Tea — клавішнік Канстанцін Гарачы і саксафаніст Віталь Ямуцееў.

— Шансанье ў Беларусі былі: Віця Каліна, Вова Ухцінскі і нават Саладуха, на мой погляд, мае да гэтага дачыненне. Але яны ўсё ж расейскамоўныя, а мне цікава было зрабіць гэта па-беларуску, — тлумачыць Зміцер. — Гэты праект не для экспертаў і эстэтаў. Гэтыя песні для маёй цёці Марусі, для Казіка, для слухачоў радыё «Рацыя». Гэта альбом для тых беларусаў, якія зсумаваліся па беларускай песні на канцэртах.

Набыць калекцыйны CD (digipack) з тэкстамі песень і аўтографам Вайцюшкевіча можна праз інтэрнэт-краму prastora.by.

Источник: пресс-релиз

Группы: