Рэпер Pashkowski выдаў новы альбом

Мультылэйбл «Пяршак» прэзентаваў новы міні-альбом рэпера Лёні Пашкоўскага «Sumbur». Як і ў папярэдні рэліз «Кунилингвистика», які быў выдадзены ў 2012 годзе, у новы міньён увайшлі 5 трэкаў.

— Вокладка вельмі ўдала ілюструе канцэпт, настрой і напаўненне альбома. Гэта нешта сярэдняе паміж гімнамі адзіночкі і фірмовай энігмай ад Пашкоўскага. Артыст пасталеў, але не супакоіўся. «Sumbur» амаль цалкам прысвечаны пошукам. Пошукам кахання, гармоніі, сэнсаў, пытанняў, адказаў, сілаў, сябе. І гэтую пошукавую экспедыцыю, як і многія іншыя, таксама заносіць снегам, залівае дажджом і часам засмоктвае ў пясок, — гаворыцца ў апісанні да альбому.

Адзін з трэкаў EP запісаны сумесна з гуртом Navi, а музыку для астатніх песень зрабілі прадзюсар Yashar Gasanov і аб’яднанне бітмэйкераў Downtown Music.


Спампаваць Pashkowski «Sumbur» на сайце мультылэйблу «Пяршак»

Автор: / Ultra-Music

Группы: