Zeman выдаў альбом, што задумваўся як візітоўка беларускага рэпу

Рэпер Zeman выдаў беларускамоўны альбом «Коска». У яго ўвайшлі 16 трэкаў, у запісе якіх узяла ўдзел каманда з 15 чалавек, паведамляе Tuzin.fm.

Працу над альбомам «Коска» Zeman пачаў год таму, пасьля выдання рускамоўнага «Квадрата». Выканаўца нават ня ўзяў паўзу, а працягнуў запісваць новыя трэкі разам з Сяргеем Комарам, вядомым як KamaZ — саўндпрадусарам Макса Каржа. Праўда што падчас працы давялося перайсці з студыі Nestanda на Super 8.

— Гэтым разам я ўсклаў на сябе даволі цяжкую місію. Хацелася зрабіць візітоўку беларускага рэпу, паказаць яго асабістыя рысы, уласьцівыя толькі яму, даказаць, што ён адрозьніваецца ад расійскага. Хацелася дасягнуць гучання хіба больш польскага. Атрымалася ці не — тут ужо вырашаць слухачу, але адное магу сказаць дакладна — пастараліся мы з усёй камандай, а гэта каля 15 чалавек, на славу, — заявіў Zeman.

У якасці гасцей на альбоме ўзялі ўдзел шэраг іншых рэп-выканаўцаў, сярод якіх Sviedak (PanaNieba) і Вожык. На альбоме ёсць рэп-кавэр на песьню «Крама» — «Падае дождж».

Источник: Tuzin.fm

Группы: