Navi выпусцілі акустычны альбом

Гурт Navi прэзентавў акустычны альбом «Сонцам сагрэтыя», усе песні для якога запісаныя па-беларуску.

— Галоўнай ідэяй альбома было зрабіць яго як мага больш жывым, каб у слухача было адчуванне, што мы недзе побач, — кажа Арцём Лук’яненка. — Героі песен тыя ж, што і раней, але крыху ў іншых абставінах. З’явіліся мінорныя песні, чаго раней было не так шмат, але ж і без цёплай лірыкі не абышлося.

Для альбома «Сонцам сагрэтыя» былі абраныя сем песень. Адна з іх — уласная версія вядомай кампазіцыі «Стэфка», якую ў свой час выконвалі «Бонда» і «Крама». Яна ўжо атрымала добры водгук ад Ігара Варашкевіча.

— Амаль усе песні для альбома з’явіліся напрыканцы лета і ў пачатку восені. Настрой і атмасфера гэтых кампазіцый вельмі блізкія, што і падштурхнула нас да думкі запісаць усё і адразу. Падчас запісу мы зразумелі: тое, што мы ствараем зараз, крыху адрозніваецца ад таго, што было ў пачатку нашай творчасці. На наш погляд, песні з гэтага альбома — новая прыступка у гармоніях, мелодыях і тэкстах, — тлумачыць Арцём Лук’яненка.

Упершыню альбом «Сонцам сагрэтыя» гурт Navi прадставіць слухачам 20 снежня на канцэрце ў клубе «ДК», пасля чаго дасць шэраг канцэртаў у Маскве.

Автор: / Ultra-Music

Группы: