BosaeSonca сыграе «Самы незвычайны канцэрт»

Гурт BosaeSonca запіша канцэртны альбом. Праграму «Самага незвычайнага канцэрта» складуць творы ў выкананні толькі двух музыкаў: лідара гурта Алеся Кот-Зайцава і акардэаніста Аляксандра Ясінскага.

— Дуэтам з Аляксандрам Ясінскім мы гралі ўжо не раз, і заўжды гэта гучыць іначай, чым выступы з поўным складам гурта BosaeSonca, — кажа Алесь Кот-Зайцаў. — Цяпер мы вырашылі запісаць live-рэліз, дзе ўся музычная праграма пабудаваная толькі на двух музыкантах. Эксперыментальнасць гэтай ідэі ў тым, што запіс будзе адбывацца падчас канцэрта ў студыі гуказапісу у прысутнасці самых адданых нашых слухачоў. Мы можам запрасіць вельмі няшмат людзей праз абмежаваную прастору студыі, але гэтая камернасць і нават інтымнасць супадае са зместам праграмы, яе настроем і характарам. Кожны ўдых і кожны гук мусіць быць заўважаным.

У праграму канцэрта ўвойдуць як песні з папярэдніх альбомаў «Адпусці» і «Залаты», перааранжаваныя ў фармаце дуэта, так і новыя творы музыкаў.

Студыйны канцэрт гурта BosaeSonca адбудзецца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» 1 сакавіка ў студыі Everest Media. Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +37529 2796339 і +375 44 5796339.

Автор: / Ultra-Music

Фото: budzma.by

Группы: