Фестываль «Басовішча» распачаў прыём заявак на конкурс маладых гуртоў

Арганізатары фестывалю «Басовішча» абвесцілі пра пачатак прыёму заявак на ўдзел у конкурсе маладых гуртоў. Сёлетні фэст працягнецца два дні — 17–18 ліпеня, і традыцыйна пройдзе ў польскім мястэчку Гарадок.

У конкурсе могуць прыняць удзел маладыя гурты, якія выконваць песні на беларускай мове. Заяўкі прымаюцца на e-mail [email protected] да 15 траўня. У лісце трэба даслаць тры трэкі ў mp3, відэа-запіс, а таксама інфармацыю пра гурт. Чатыры пераможцы, якія трапяць у фінал конкурса і выступяць на «Басовішчы», будуць абвешчаныя 1 ліпеня. Іх абярэ журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Беларускага аб’яднання студэнтаў і Фонду Villa Sokrates, а таксама Сяргей Будкін, Ілона Карпюк, Юры Асеннік і Лукаш Сцепанюк.

Пераможца фінала атрымае грашовую ўзнагароду, а таксама гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2016» і ратацыі ў эфіры «Радыё Рацыя».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Юра Сідун, Generation.by

Темы: