Галоўнае адкрыццё 2010 году — гурт PANaNieba аднаўляе канцэртную дзейнасць і дае сольны выступ у Менску 15 ліпеня. SP Kava і Sviedak абяцаюць рэп-канцэрт па ўсіх канонах. Гэта калі на адной сцэне МС і DJ працуюць разам, а да іх яшчэ далучаюцца розныя знакамітыя госці. Удзел у іх сольніку возьмуць лідэр Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч і лепшы скрэтч-дыджэй краіны DJ Andy Roc.
Прэзентацыю сваёй новай праграмы ўладальнікі ўзнагароды Experty.by за лепшы дэбют-2010 меркавалі правесці яшчэ ўвесну. Але так склалася, што адзін з удзельнікаў PANaNieba Sviedak ад’ехаў за мяжу. Цяпер PANaNieba ізноў разам і гатовыя прэзентаваць сваю новую праграму. Яна завецца «71» — гэта дзве апошнія лічбы тэлефоннага кода роднага горада рэпераў — Вялейкі. «Гэта будзе наш пераходны дыск, — кажуць хлопцы. — Ён не будзе альбомам у канцэптуальным разуменні, бо туды ўвойдуць трэкі зусім розныя па тэматыцы і настроі. Але тым ён і можа быць цікавым, бо слухаць яго будзе зусім ненапружна».
15 ліпеня, паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 18:00. Квіткі: 15 000 (першыя 30), 20 000. Даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444; ICQ: 531-07-353; Skype: diskoteq / Google Talk: diskoteq.