ХОХА-band запісалі святочную песню «А марозы трашчаць»

ХОХА-band, фольк-праект вядомых беларускіх музыкаў Машы Яр, Канстанціна Калесьнікава, Сяргея Канановіча і Змитра Харытановіча, прадстаўляе святочную песню «А марозы трашчаць».

«Песня „А марозы трашчаць“ з’явілася ў рэпертуары праекту практычна на пачатку існавання, — распавядае Маша Яр. — Таму, натуральна, што да Святаў у нас узнікла ідэя яе запісаць. Тым больш, што па нашых назіраннях, у Беларусі даўно не з’яўлялася новых святочных песень».

Песня ўвойдзе ў дэбютны альбом праекту, рэліз якога запланаваны на восень 2012 года. На дадзены момант запісаныя ўжо 6 кампазіцый для яго. «Запіс адбываецца марудна, бо музыкі актыўна занятыя ў сваіх асноўных праектах (Drum Ecstasy, The Silicon, Pomidor/Off), — кажа Маша. — Але вось песню „А марозы трашчаць“ запісалі цягам аднаго дня на студыі „ОСМОС“, а запіс спрадзюсавалі самі».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Александр Жданович

Группы: