Беларусы No Comment Band сталі пераможцамі расійскага фіналу Emergenza
Беларускі гурт No Comment Band — пераможцы мінскага паўфіналу Emergenza 2011 — вярнуліся Расіі з перамогай. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Мацвей Купер, сістэма на фэсце ў Маскве была даволі няпростая: за 2 дні ва ўсерасійскім фінале Emergenza паўдзельнічалі 24 гурты. З іх журы прыглянуліся 13 каманд, сярод якіх апынуўся і адзіны беларускі гурт-удзельнік — No Comment Band.