Лявон Вольскі: «Італьянская „Tarantella“ атрымалася як System of a Down»
Лявон Вольскі застаецца адным з галоўных ньюзмейкераў у Беларусі. Гэты год у яго атрымаўся вельмі насычаны: ён праехаў з канцэртамі па гарадах Еўропы, запісаў новы альбом з «Крамбамбуляй» і рыхтуецца да ягонай прэзентацыі ў лютым.