Гангста-рэп зь Беларусі
Лідэр таямнічага хіп-хоп праекту «Чырвоным па беламу» Кроў запісвае свой першы легальны альбом і выходзіць на эўрапейскі музычны рынак. «Пасьля выхаду майго сольнага альбому ўзровень беларускага хіп-хопу ўздымецца» — ўпэўнена кажа Кроў. Выцягнуць яго на сустрэчу амаль немагчыма: «Каб займацца сваёй справай, я мушу быць асьцярожным». Дагэтуль бескампрамісны хіп-хоп ад ЧпБ распаўсюджваўся толькі празь інтэрнэт.