22 лютага ў бізнэс-клубе Imaguru прайшоў фестываль «Свята роднай мовы». Мерапрыемства было прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. У межах фестывалю прайшлі прэзентацыі кніг, настольных гульняў, адбыліся шматлікія лекцыі, майстар-класы і выступы беларускіх музыкаў — гуртоў Vuraj, Yamaya, «Крама» і іншых.
24.02.2015