12

Akute — героі года: няма нічога немагчымага

У апошні знакавы дзень гэтага стагоддзя для прыхільнікаў нумаралогіі інтэрнэт-партал Tuzin.fm на сцэне Loft café ўручыў ўзнагароду героям 2012 года па версіі рэдакцыі.

У гэты раз героямі музычнага свету Беларусі стаў магілёўскі гурт Akute. З «тузінаўскім» выбарам можа не пагадзіцца толькі чалавек, які большую частку года пражыў у інфармацыйным вакууме ці без інтэрнэту. Два сінгла, альбом «Не існуе», удзел у нашумелым фільме «Вышэй за неба» і выступ у перапоўненым Палацы спорту з брытанцамі Placebo — гучныя падставы, якія дазволілі магілёўцам з зайздроснай перыядычнасцю станавіцца галоўным ньюсмейкерам на ўсіх айчынных музычных інтэрнэт-парталах. Па іроніі лёсу, у гэты ж дзень на іншай, больш маштабнай пляцоўцы, Нацыянальная музычная прэмія знайшла сваіх «герояў».

Паслухаць пераможцаў ужо традыцыйна для гурта сабраўся поўны клюб, і гэта нягледзячы на тое, што сярод арганізатараў аўторак лічыцца адным з самых нязручных дзён для правядзення канцэртаў. Яшчэ да яго пачатку бармэны былі вымушаныя адмаўляць у піве наведвальнікам праз адсутнасць такой колькасці піўных келіхаў ва ўстанове.

Першай на сцэну Loft café выйшла Паліна Рэспубліка, якая стала адкрыццём 2011 года па версіі Тузіна. Хоць сама васемнаццацігадовая спявачка не можа з упэўненасцю сказаць, быў для яе гэты год паспяховым ці не, варта адзначыць, што ёй удалося вывесці на новы ўзровень у нашай краіне закарэлы «саўковы» тэрмін «бард». У параўнанні з ЗША і Еўропай, дзе музыкі, якiя выконваюць песні ўласнага сачынення пад гітару, ўжо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляюцца такімі ж зоркамі, як знакамітыя рок-калектывы, у нас яны да гэтага часу асацыююцца з барадатымі геолагамі ў выцягнуўшыхся ад часу швэдрах.

Паліна Рэспубліка разам з гітарыстам Уладам Пыльчанкам, кантрабасістам Эрыкам Арловым-Шымкусам пад цёплы прыём публікі адыграла гадзінны душэўны сэт, выканаўшы «Як ты», «Вышэй неба», «Дарэчы» і іншыя песні, якія адкрылі Паліне шлях на вялікую сцэну.

Пасля невялікага перапынку і непрацяглай цырымоніі ўзнагароджання (прыз музыкам уручаў заснавальнік Tuzin.fm Вецер Мэханічны) пад бурныя авацыі свой выступ пачаў гурт з горада на Дняпры. Свой сэт Стас Мытнік, Раман Жыгараў і Павел Філатаў пачалі з аднаго з галоўных хітоў гэтага года — песні «Кроў бы вада». Публіка, сярэдні ўзрост якой вылічыць было вельмі складана, хорам падпявала музыкам ад пачатку і да канца. За паўтарыгадзінны выступ хлопцы выканалі ўсе баевікі з альбомаў «Дзевачкі І космас», «Не існуе» і нядаўняга ЕР «Iholki» і прадставілі дзве новыя песні, адна з якіх пад назвай «Бегчы» мае ўсе шанцы стаць хітом наступнага года. Адна з фанатак магілёўцаў з падпісаным музыкамі дыскам дзялілася ўражаннямі з сяброўкай, скардзілася, што сыгралі мала песень, і ў канцы радасна дадала: «Затое будзе падстава схадзіць яшчэ!»

Калі ўважліва прасачыць гісторыю Akute за апошнія два гады, можна паверыць у існаванне міфічных джынаў ці залатой рыбкі. Для больш маштабнай заваёвы публікі гурту не хапае толькі якаснага кліпа. Але ў гэтым годзе яшчэ адзін беларускі герой Кірыл Нонг даказаў яркім прыкладам: няма нічога немагчымага.


Фотарэпартаж з канцэрту

Автор: Евгений Карпов / Ultra-Music

Фото: Ксюша Протасеня

Группы: Akute, Паліна Рэспубліка

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • НотАркуш43
    0

    А год для іх сапраўды быў надзвычай плённы: выйшаў яшчэ адзін талковы альбом ("Не існуе"), адбыўся выступ у перапоўненым Палацы Спорту перад "Placebo", прадалі там нямала дыскаў зусім не сваім трыдыцыйным фанатам, далі шмат канцэртаў, выклікалі немалую прэсу. Толькі ж "Глюкаў" усё адно шкада: не пафтараетцо такое нікада.

  • Злобный критик
    0

    вот всегда так. Akute реальные герои 2012 года .А Open Space настоящия (ПРО) государственная рок-группа.( 3 раза сенсоред)

    • НотАркуш43
      0

      Воістіну государственная. У мяне "Akute" два дыска ў калекцыі, ды складанкі розныя, дый "Глюкаў" поўны камплект, адкушль яны выплылі, а "Open Space" нават ня ведаю, як выглядаюць, бо на дзяржпопс і радыёкропкі досыць.

  • правдоруб
    -1

    Би-2-это герои,а акуты-клон на беларускай мове,причем реально вокалист косит под Леву,музыка один к одному,откройте уши-спадары!

    • чупакабра
      0

      ну сначала факты, сравнения, названия похожих песен и т.д., а уж потом обвинения.
      я считаю, что второй альбом слабый, но группа сейчас на высоте - это факт.

      • НотАркуш43
        0

        Не хвалюйцеся, спадары, мая бабуля таксама казала, што "Бітлз" адзін у адзін нагадвае Клаўдыю Шульжэнку. Толькі ў яе быў старэчы маразм, а ў некаторых тут, відаць, юначы дэбілізм?

    • чукчахапла
      0

      Если смешать солодуху с чегренцом то получиться реально гребалёва. Бi-2 что-то пело в 2000, а потом замоскалилось совсем.

      • Лохакучка
        0

        Не чапайце чукчаў, яны харошыя людзі. І па Эўропе пакаталіся ў вобразе гуннаў. А пра замаскаленых маскалёў і гаварыць няма чаго, бо Штырліц заўжды стане героем савецкага саюзу, а Мюлер ніколі. Карацей кажучы, "Акутэ" назаўжды.

    • чукчахапла
      0

      би 2 это ширпотреб с претензией....тухло и пусто...

  • Улада
    1

    Akute - лепшы рок-гурт у краіне!

    • Apazycyja
      0

      Вот у гэтам вапросі я з вамі сагласная. І сазычная. А далбаправ не прав.

  • Акутэ-гэта [censored]!