Паліна Рэспубліка: «На канцэрце N.R.M. я ўпершыню пачула жывую мову і зразумела, што яна ёсць»
«Будзеце падыходзіць, патэлефануйце, я вам распавяду, як знайсціся», — прылятае смс, калі мы пад’язджаем да дома маладой спявачкі Паліны Рэспублікі. Вялікая сям’я Паланейчыкаў жыве ў зусім новай шматпавярхоўцы, на пад’ездах якой нават няма нумароў. «Года яшчэ няма, як мы сюды пераехалі», — тлумачыць Паліна.