«Даём рады»: «У перспектыве мы хочам стаць як „Грэмі“»

Пазаўчора ў Беларусі з’явілася яшчэ адна музычная прэмія: узнагародзіць лепшых музыкаў мінулага году вырашыла беларуская рэдакцыя «Еўрарадыё». Напаўжартаўлівая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў клубе Re:Public.

Akute

Аргамітэт прэміі-фестываля вырашыў вылучыць лепшых музыкаў самастойна. Як зазначалі прадстаўнікі «Еўрарадыё», у рэдакцыі праходзіла галасаванне, цягам якога і абіраліся музыкі-пераможцы ў кожнай з намінацый. Наогул, мерапрыемства, якое адбылася ў першы лютаўскі дзень, было даволі добра разрэкламавана, а ў афішы фігуравалі гурты, большасць з каторых збіралі Re:Public на сольныя выступы.

Увогуле атрымалась так, што сур’ёзныя, класічныя намінацыі кшталту «Альбом 2012» ці «Музычнае відэа 2012» стаялі побач з зусім жартаўлівымі. Да прыкладу, у намінацыі «Няспраўджаная надзея, ці палёт над мяталам птушкаю» перамог Аляксандр Памідораў за няўдалы стэйдждайвінг падчас канцэрта Gods Tower.

Але пачалася цырымонія з уручэння традыцыйнай намінацыі «Дэбют 2012», лаўрэатам якой стаў гурт Clover Club. У мінулым годзе музыкі адзначыліся дэбютным альбомам «Random Mood Jukebox». Падчас свайго выступу музыкі нават праспявалі «On rewind» па-беларуску.

— Кожны раз, калі мы атрымліваем прэміі як дэбютанты, мы робім нейкія адсылкі да порнафільмаў, — жартаваў гітарыст гурта Генры. — Таму што ў порнафільмах таксама часта фігуруюць дэбютанткі. Гэта жанчыны, якія яшчэ не сапсаваныя індустрыяй, свежыя, харошыя. Мы таксама хочам быць свежымі і незамыленымі. Мне 31 год, і, калі мяне называюць дэбютантам, адчуваю сябе маладзейшым на дзесяць год. Але спадзяюся, што ў наступным годзе мы ўсё ж перастанем быць дэбютантамі. Мы пастараемся трапіць у аналы гісторыі як нешта сталае.

Clover Club

Дарэчы, акрамя дыпломаў пераможцаў і шкляных статуэтак «Даём рады» музыкі з Clover Club, а таксама іх калегі з Akute і Yellow Brick Road атрымалі яшчэ адзін вельмі каштоўны прыз: шчыльную ратацыю кліпаў на ўкраінскім тэлеканале A-ONE.

Атрымалася так, што клуб, ад пачатку запоўнены ці не напалову, бліжэй да выступу хэдлайнераў быў ужо забіты па самае «не магу». А танцпол канчаткова ашалеў, калі на сцэну выйшлі музыкі з :B:N:, альбом якіх спампавалі з сайта «Еўрарадыё» найбольшую колькасць разоў.

А вось героямі вечара сталі гурты Akute і «Дай дарогу!», якія атрымалі па тры ўзнагароды. У тым ліку і ў галоўных намінацыях: «Альбом 2012» (у гэтай намінацыі вылучыліся яшчэ і Yellow Brick Road) і «Гурт 2012». Акрамя таго «Дай дарогу!» атрымалі спецыяльны прыз ад клуба Re:Public за «Самы шалёны канцэрт».

— Трэцяя за паўгадзіны! — трос у руках чарговую ўзнагароду Юра Стыльскі.

Гурт з Брэста і стаў хэдлайнерам цырымоніі і ледзь не пераплюнуў той «самы шалёны выступ».

— У мяне няма зорнае хваробы, каб я там хадзіў і крычаў: «Зараз мы ўсех парвем!» Мы проста робім, як можам, Але робім сваю справу па максімуму, па-шчыраму, — казаў пра ўзнагароды Юра Стыльскі. — Але зашыбісь! Прыемна, што людзі ў нас паверылі, а мы спраўдзілі надзеі. Гэта па-любому крута! Наогул, прэміі — гэта крутая справа. Калі чалавек заслужыў, чаму б яму дзесятку не паставіць? Калі б я быў мецэнатам, я б толькі і падтрымліваў творчасць. Але за тэндэнцыямі я не сачу: дзе там у каго альбом які выйшаў, дзе хто пукнуў. Нешта мяне нічога ў апошні час не кранае. Вось з «ляпісамі» мне прыемна працаваць, але я не фэн іх творчасці. Сябры яны добрыя, але ад песен іх я не тое каб у захапленні. Нармальна рубяць, вось і ўсё. А мы… Хутка парвем Маскву. А што яшчэ рабіць? Трэба ехаць!

Даём рады

Скончылася імпрэза яшчэ адным жартам: узнагароду ў намінацыі «Музычная прэмія 2012» арганізатары ўручылі самі сабе. Але, калі без жартаў, дык можна дакладна сказаць, што прэмія атрымалася лепшай за «нацыянальную музычную».

— Мы даўно выспявалі да гэтай прэміі, — кажа галоўны рэдактар беларускага корпункту «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк. — Так ці інакш мы вызначалі тыя калектывы, якія, як нам падалося, лепш за ўсё праявілі сябе за год. У гэтым годзе вырашылі, што дараслі да таго, каб самастойна зладзіць і канцэрт, і ўзнагародзіць музыкаў. Назва «Даём рады» удала адлюстравала тое, што мы зрабілі. Спачатку ў нас былі вельмі амбіцыйныя планы: мы планавалі запрасіць гурты з кожнага абласнога цэнтра, а пасля зрабіць невялічкі тур з аналагічным канцэртам у гэтыя гарады. Потым рэчаіснасць нас трошкі прыбіла, але мы спадзяемся, што ў будучым мы праедземся з канцэртамі па Беларусі. А ў перспектыве мы хочам стаць як «Грэмі»: уручаць статуэткі, каб усе музыкі пісаліся кіпнем, атрымліваючы нашыя ўзнагароды.

Автор: / Ultra-Music

Темы:

Комментарии: 7
  • cm:

    «музыкі з Clover Club, а таксама іх калегі з Akute і Yellow Brick Road атрымалі яшчэ адзін вельмі каштоўны прыз: шчыльную ратацыю кліпаў на ўкраінскім тэлеканале A-ONE»

    ахаха, как-будто у них есть клипы))) У YBR то еще есть видосы (и то на треки с прошлых альбомов), а у остальных вообще ниче нет, и что же крутить собираются, лайфы?))
    Ох, уж этот беспощадный бел. «шоу-биз»

    • Skim:

      Ала Пугачова таксама мае кліпы, але ў Украіне («A-ONE») больш папулярны ейны плякат з кнігі Орэста Лютого «Доба» http://ol-shop.com.ua/admin/modules/catalog/additional_images/117/dscn1078.jpg

    • роман:

      Если бы автор статьи указал все насчет номинации про клипы то вы бы поняли, что это ротации на будущее видео обеих групп,чтобы таким образом их подтолкнуть на съёмки. Олег Тихонов подчеркнул это, вручая награды.

  • чупакабра:

    и все-таки мытнику надо учится петь живьем. остальное норм