«Дай Дарогу!» і Akute — гурты году па версіі «Еўрарадыё»

Еўрапейскае радыё для Беларусі падчас фестывалю «Даём рады» адзначыла лепшыя гурты і рэлізы 2012 году. Галоўную ўзнагароду — званне «Гурт году» — падзялілі «Дай Дарогу!» і Akute.

Дыпломы ды шкляныя статуэткі ад «Еўрарадыё» уручаныя ў асноўных намінацыях:

  • «Дэбют 2012» — Clover Club
  • «Надзея 2013» — Re1ikt
  • «Музычнае відэа 2012» — v e g e t a b l e s «Baloo»
  • «Фестываль 2012» — «ПІКНІК.BY»
  • «Сінгл 2012» — Avias «Смецце»
  • «Непатанаючая легенда» — «Рок-каранацыя»
  • «Сольны выканаўца 2012» — Зміцер Вайцюшкевіч
  • «Альбомы 2012» — Yellow Brick Road «Futuremental», «Дай Дарогу!» «Сквозь говно» і Akute «Не існуе»
  • «Гурты 2012» — «Дай Дарогу!» і Akute

Персанальную ўзнагароду ад клуба Re:Public у намінацыі «Самы шалёны канцэрт» атрымаў гурт «Дай Дарогу!». Тры сертыфікаты ад тэлеканала A-ONE на шчыльную ратацыю відэа атрымалі Clover Club, Yellow Brick Road і Akute. Прыз ад студыі Osmos — cертыфікат на запіс сінгла — выйграў гурт «Гаротніца».

Адной з адметнасцяў прэміі сталі «нестандартныя ракурсы». «Еўрарадыё» прыгадала і адзначыла самыя дзіўныя і пазітыўныя падзеі, што здарыліся ў беларускім шоў-бізе за 2012 год. Такім чынам:

  • Аляксандр Памідораў перог у намінацыі «Няспраўджаная надзея, ці палёт над мяталам птушкай». Падчас канцэрта Gods Tower музыка паспрабаваў сігануць са сцэны ў залу. Але ахвочых падхапіць яго не знайшлося…
  • Гурт Re1ikt, у якога 2012 год прайшоў пад знакам пошукаў новага вакаліста і вяртання старога, перог у намінацыі «Шукаем гітару, ці Чаму на кастынг не ходзяць дзяўчыны, мы ж так у бабылях і застанемся».
  • «Выступ года, ці… фестывалі-фестывалі! Добра вам, а мы не сцалі!» — Chiefs Band. Напярэдадні фэста «ПІКНІК.BY» музыкі пасварыліся з арганізатарамі з-за месца ў лайн-апе. Таму, прыехаўшы на «паляну», не прыдумалі нічога лепшага, як пасікаць у кусты і вярнуцца ў Мінск.
  • «Пытаннечка-2012» — RetroElektro. Хлопцы далі Еўрарадыё інтэрв’ю пра вялікія творчыя планы, а на наступны дзень развалілі гурт.

Скончылі цырымонію таксама жартам: у намінацыі «Музычная ўзнагарода 2012» перамогу атрымала… Прэмія Еўрарадыё «Даём рады».

Источник: Еврорадио

Группы: ,

Темы:

Комментарии: 4
  • Set:

    «Надзея 2013» — Re1ikt

    Группа лет 10 уже играет, три альбома выпустила. Надежда года. Все ясно

    • Melaman:

      Нічога дзіўнага: калі ў спорце футбольнай надзеяй года можа стаць шахматыст з 10-гадовым стажам, дык чаму гурт, які ляпіў англа-расейскі вытвор на экспарт, ды раптам выдаў сінгл («Вытокі»), альбом («Рэкі прабілі лёд») і DVD («Крыгаход») ў лоне роднай культуры — хіба гэта не надзея? Што з яе вырасьце — ніхто ж ня ведае: ці паедзе па бясконцым Тырлаўкам Залатой Арды, як «Ляпіс» і «Без білета», ці марна будзе маліцца на Захад, як «Tesaurus»… Па рознаму разьвіваюцца надзеі, пазначаныя рэальным талентам. «Бі-2» ж таксама нашы пацаны, але ніяк не надзея і ня зоркі беларускага року. Гастарбайтары.

      • мп3:

        они тоже хотят с Деф лепардом играть…..)))

  • cm:

    И что же они ожидают такого от реликт в 2013? :/
    Все наши премии смешны. Что государственные, что частные… Провинциальный замыленный взгляд.