Martin S. прэзентаваў «чырвоную» частку альбому

Поп-рок-гурт Martin S. прэзентаваў на сваім сайце першую частку дэбютнага альбому.

Як ужо анансавалася раней, мінскі гурт Martin S. вырашыў падзяліць свой першы лонгплэй на некалькі частак. Песні ў кожнай з іх будуць аб’яднаныя агульнай атмасферай і пазначаныя асобным колерам. Першая частка — «чырвоная».

«Чырвоны — яскравы і эмацыянальны колер. Для некага гэта — агрэсія, а для некага — весялосць і гарэза, — кажа вакаліст гурта Уладзімір Боська, — Хай кожны ўбачыць у ім сваё. Мы ж прапаноўваем проста слухаць і зараджацца пазітывам».

Гурт абяцае не зацягваць, і ў хуткім часе выкладзе другую — «сінюю» — частку альбома.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 3