36

N.R.M. прэзентуе песню для «Еўравізіі 2013»

N.R.M.

Папулярны беларускі рок-гурт N.R.M. прэзентуе на Ultra-Music новую песню «Kuźnička», з якой удзельнічае ў беларускім адборы на конкурс «Еўравізія 2013».

Песня «Kuźnička» — гэта стылізацыя пад народную песню. «Гэта звычайная бытавая гісторыя пра любоўную інтрыжку паміж кавалём і Зюзячкай, — распавядае Піт Паўлаў. — Зюзячка — гэта скарочана ад Сюзаны. Мы даведаліся, што раней гэта імя было даволі распаўсюджаным у заходніх рэгіёнах Беларусі. У песні распвядаецца, як Зюзячка звярнулася да маладога прыгожага каваля, каб ён абуў ёй конечка, і паміж імі завязалася палкае каханне. Чым скончылася гісторыя — невядома, але, магчыма, і вяселлем».

Ужо заўтра N.R.M. прадставіць песню на Белтэлерадыёкампаніі падчас праслухоўвання кандыдатаў на ўдзел у конкурсе. Гурт упэўнены, што менавіта гэта песня вартая перамогі ў адборы і мусіць прадставіць Беларусь на папулярным конкурсе ў Швецыі. «Мы заўсёды толькі перамагаем! Таму і зараз удзельнічаем, бо ў нас ёсць песня, якая дакладна пераможа! Няма шанцаў, што хтосці напіша такую моцную песню, якая так пасуе фестывалю», — дадае Піт Паўлаў.

Песня «Kuźnička» увойдзе ў новы альбом N.R.M., які ўжо запісаны. Але з выданнем дыску гурт не спяшаецца і пакуль займаецца майстарынгам запісу.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Фото: Валентин Хасеневич

Группы: N.R.M.

Темы: Евровидение

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com