2

Rosy: рэха «Stille nacht»

Rosy

Рок-гурт са Стоўбцаў Rosy запісаў калядную песню «У ціхую ноч» і прэзентуе яе на Ultra-Music. І хоць святы ўжо прайшлі, лагодны настрой песні пасуе зімоваму надвор’ю.

«Гэта песня пра цудоўную таямнічую атмасферу вечара напярэдадні Божага нараджэння, — распавядае фронтмэн гурта Віталь Чарняўскі. — Галоўныя словы — гэта быццам рэха той знакамітай на ўвесь свет „Stille nacht“, што ўжо амаль два стагодздзі застаецца добрым, шчырым і святочным творам».

Гурт Rosy існуе, выступае і піша песні з 2004 году. Склад музыкаў з цягам часу змяняўся, таксама як і стыль. Ад першых рэпетыцый і да цяперашняга часу Rosy усё яшчэ ў пошуку свайго гучання. Гурт шмат выступае на пляцоўках мiнскіх клубаў, прымае ўдзел у розных фестывалях, у тым ліку ў «РоК Калядах 2008» у Горках, дзе атрымаў адразу тры прызы: «Лепшы вакал», «Лепшы сола-гiтарыст», «Лепшы гурт» («Рок Зорка 2008»). Удзельнікі гурта Rosy і самі ладзяць фестывалі ў родным горадзе: «Неманскi кРОК 2009», «Дзень Святога Патрыка 2012». Сення Rosy гэта: Вiталь Чарняўскi (гiтара, вакал, музыка, тэксты), Цiмур Васiленка (бас-гiтара аранжыроўкі), Максiм Iсакаў (гітара), Арцём Варонка (бубны), Ягор Дырда (баян, гітара, аранжыроўкі).

У бліжэйшы час Rosy збіраюцца перазапісаць увесь матэрыял, які назбіраўся за годы існавання гурта, але «з новым падыходам да старых ідэй і з сучасным поглядам на ўласную музыку».

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Rosy

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • А чый пераклад? Абы не "Штыльны нах..." Зрэшты, ваша песьня "Стой" на складанцы "Дзень студэнта" (2009) можа гарантаваць слушны вынік. І прывітаньне Язэпу Варонку праз бубнара (ці не сваяк славутага продка?)

  • Д-даз Грэми-Rest
    0

    У стаўпецкіх музыкаў ня толькі свой пераклад, але й музыка свая. Паводле аранжыроўкі бліжэй да арыгіналу, бадай, Данчык (гл. 5-ы відэатрэк альбому "Калядная песьні", 1998/2012). Але "Rosy" стварылі СВАЮ накепскую калядку, isn't it?