3

Tłusta Łusta прысвяцілі альбом свайму жыцьцю і каханню

Tłusta Łusta «Pieranačuješ

Гарадзенскі гурт Tłusta Łusta запісаў новы альбом, які атрымаў назву «Pieranačuješ — bolš pačuješ». Першым сінглам з рэлізу стала песня «Ramans» на верш Францішка Ксаверы Агінскага.

Папярэдні альбом гурта, «Blin pieršy», выйшаў у 2008 годзе. З таго часу адразу пачаўся запіс і новага дыску.

— Праца расцягнулася на шмат год з-за фінансавых пытанняў, зменаў у складзе гурта, крызіса другога альбому і шмат іншых праблем, — распавядае вакаліст гурта Кірыл Богуш. — За гэты час у кожнага з нас з’явілася свая сям’я, дзеці, у гурт прыйшлі новыя людзі. Мы пасталелі і гэта наклала свой адбітак на творчасць.

Альбом «Pieranačuješ — bolš pačuješ» музыкі Tłusta Łusta прысвячаюць свайму жыццю, каханню, адносінам паміж мужчынамі і жанчынамі. «Карацей, усім цікавым пытанням, якія кранаюць кожнага на працягу розных перыядаў жыцця», — рэзюмуюць музыкі. Першым сінглам з альбому стала кампазіцыя «Ramans».

— «Ramans» — найбольш радыёфарматная песня з альбому. Яна напісаная паводле вершу Францішка Ксаверы Агінскага, які з польскай пераклаў Васіль Сёмуха, — кажа Кірыл Богуш. — Мы такога яшчэ не рабілі, гэта сапраўдны эксперымент. Атрымалася вельмі цікава і ЭМАцыйна. Я думаю, будзе добра, калі альбом будзе асацыявацца менавіта з гэтым трэкам.

Музыкі спадзяюцца, што «Ramans» зацікавіць новых слухачоў і стане штуршком, каб яны паслухалі і новы альбом. Рэліз «Pieranačuješ — bolš pačuješ» мае адбыцца ўжо ўлетку. У яго, апроч песні «Ramans», увойдуць яшчэ 9 песень і 1 бонус-трэк.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Tłusta Łusta

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Андрей Лазук
    1

    Годно

  • З адзінаццаці песень альбома "Раманс" сапраўды адзін з найбольш выразных, але мэга-гітом я назваў бы баявік "Мы - моладзь" на вершы амэрыканскай беларускі Натальлі Арсеньневай. Рыхтавалі яе яшчэ ў альбом (2009) "З крывіцкай сям'і" (адтуль і назва кружэлкі ўзята, але не пасьпелі). Але ёсць у альбоме песьні, падраскручаныя на складанках ("Маркіз дэ Сад"), хоць сюрпрызы пераважаюць: "Bluz", "Duša", "Eratahrafija", "Jon i Jana", "Modnaja Žančyna", "Padajuć Zory", "Śled", "Pacalunak" (апошняя ідзе бонусам). Цікава, а будзе віныл? Расейцы ў Галяндыі штампуюць вінылы, украінцы ў ЗША, каштуюць, праўда, утрая ад CD, але ж ня ўсе з бамжамі слухаюць mp3 з бясплатнага нэту.

    • Філ Антроп
      0

      У 2009-м была такая зборачка "Наша альтэрнатыва", дзе "Tłusta Łusta" ("Маркіз дэ Сад") трапіла побач з "ГолайМанашкай", "МутнымВокам", "Глюкамі", "Zatoczka", "Sciana", "Partyzone", "Unia", "Тарпач" ды беластоцкімі "RIMA" i "5set5".