Tłusta Łusta прысвяцілі альбом свайму жыцьцю і каханню

Гарадзенскі гурт Tłusta Łusta запісаў новы альбом, які атрымаў назву «Pieranačuješ — bolš pačuješ». Першым сінглам з рэлізу стала песня «Ramans» на верш Францішка Ксаверы Агінскага.

Папярэдні альбом гурта, «Blin pieršy», выйшаў у 2008 годзе. З таго часу адразу пачаўся запіс і новага дыску.

— Праца расцягнулася на шмат год з-за фінансавых пытанняў, зменаў у складзе гурта, крызіса другога альбому і шмат іншых праблем, — распавядае вакаліст гурта Кірыл Богуш. — За гэты час у кожнага з нас з’явілася свая сям’я, дзеці, у гурт прыйшлі новыя людзі. Мы пасталелі і гэта наклала свой адбітак на творчасць.

Альбом «Pieranačuješ — bolš pačuješ» музыкі Tłusta Łusta прысвячаюць свайму жыццю, каханню, адносінам паміж мужчынамі і жанчынамі. «Карацей, усім цікавым пытанням, якія кранаюць кожнага на працягу розных перыядаў жыцця», — рэзюмуюць музыкі. Першым сінглам з альбому стала кампазіцыя «Ramans».

— «Ramans» — найбольш радыёфарматная песня з альбому. Яна напісаная паводле вершу Францішка Ксаверы Агінскага, які з польскай пераклаў Васіль Сёмуха, — кажа Кірыл Богуш. — Мы такога яшчэ не рабілі, гэта сапраўдны эксперымент. Атрымалася вельмі цікава і ЭМАцыйна. Я думаю, будзе добра, калі альбом будзе асацыявацца менавіта з гэтым трэкам.

Музыкі спадзяюцца, што «Ramans» зацікавіць новых слухачоў і стане штуршком, каб яны паслухалі і новы альбом. Рэліз «Pieranačuješ — bolš pačuješ» мае адбыцца ўжо ўлетку. У яго, апроч песні «Ramans», увойдуць яшчэ 9 песень і 1 бонус-трэк.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Zedlik

Группы:

Комментарии: 3
  • Андрей Лазук:

    Годно

  • Skim:

    З адзінаццаці песень альбома «Раманс» сапраўды адзін з найбольш выразных, але мэга-гітом я назваў бы баявік «Мы — моладзь» на вершы амэрыканскай беларускі Натальлі Арсеньневай. Рыхтавалі яе яшчэ ў альбом (2009) «З крывіцкай сям’і» (адтуль і назва кружэлкі ўзята, але не пасьпелі). Але ёсць у альбоме песьні, падраскручаныя на складанках («Маркіз дэ Сад»), хоць сюрпрызы пераважаюць: «Bluz», «Duša», «Eratahrafija», «Jon i Jana», «Modnaja Žančyna», «Padajuć Zory», «Śled», «Pacalunak» (апошняя ідзе бонусам). Цікава, а будзе віныл? Расейцы ў Галяндыі штампуюць вінылы, украінцы ў ЗША, каштуюць, праўда, утрая ад CD, але ж ня ўсе з бамжамі слухаюць mp3 з бясплатнага нэту.

    • Філ Антроп:

      У 2009-м была такая зборачка «Наша альтэрнатыва», дзе «Tłusta Łusta» («Маркіз дэ Сад») трапіла побач з «ГолайМанашкай», «МутнымВокам», «Глюкамі», «Zatoczka», «Sciana», «Partyzone», «Unia», «Тарпач» ды беластоцкімі «RIMA» i «5set5».