Navi: «Наша музыка шчырая і сапраўдная»

Некалькі дзён таму ў беларускай музыцы з’явілася новае імя: аб сваім стварэнні абвясціў праект Navi. Сёння гурт прадстаўляе на Ultra-Music першую сваю кампазіцыю «Абдымі мяне».

У склад новага дуэта ўвайшлі ўжо вядомыя музыкі: Арцём Лук’яненка паралельна грае ў праектах Tim Erna і КРИСТИNА, а Ксенія Жук, больш вядомая як Sonika, у мінулым годзе выпусціла альбом «Новы дзень», загалоўная песня якога ўвайшла ў саўндтрэк да першага беларускага фільма-серыялу «Вышэй за неба».

— Першапачаткова ў кожнага з нас у планах была ідэя аб сольным праекце. Наша сустрэча была выпадковай, хоць мы завочна ведалі адзін аднаго. Але адразу паўстала ідэя запісаць дуэт, — кажуць Арцём і Ксенія. — Пасля працы над песняй «Абдымi мяне» мы зразумелі, што ад сумеснай працы мы атрымліваем кайф і адразу задумаліся аб сумесным праекце. Наша музыка шчырая і сапраўдная. Калі вы ўсміхнуліся пасля праслухоўвання нашых песень, значыць вы на нашай хвалі, значыць, мы данеслі да вас тое, што хацелі.

Прадусарам дэбютнага запісу гурта стаў Артур Сцяпанаў. Па словах музыкаў, сэнс песні «Абдымі Мяне» лёгка зразумець з назвы: тут няма двухсэнсоўнасці і іншасказанняў.

Ужо гэтым летам Navi плануюць запісаць дэбютны альбом і зняць кліп. За імі паследуюць і першыя канцэрты.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 6
  • Skim:

    Знойны пазіціфф з цыклю «Ціскай мяне, мой дарлінг!» І хто потым купіць такі клясычны «пазітыў падчас чумы»?

  • bhft:

    Нормально. Не типичное беларуское звучание (не в плане качества или уровня, а в плане восприятия).
    Если все песни на альбоме будут интересные и хорошо сделание (в отличии от альбома Sonika где было пару-тройку неплохих номеров, а остальные на уровне бел. эстрады), то вполне такая музыка может иметь какой-то успех.

  • Виля Климкин:

    на Евровидение ребят,там на ура зайдет)

  • Poul:

    Очень классная песня)

  • очень красивая песня.ребята у вас прекрастные голоса.

  • Dendi_PUDGE:

    Одобряю! Na’Vi FTW!