1

Гурт Re1ikt правядзе вулічную рок-экскурсію па Мінску

Re1ikt

Беларускі гурт Re1ikt правядзе музычную рок-экскурсію па Мінску. Упершыню яна пройдзе ў незвычайным фармаце: пад адкрытым небам на пешаходнай вуліцы Карла Маркса ў Мінску 8 верасня ў 19:00. Стаць яе слухачом зможа любы ахвочы.

Раней музыкі Re1ikt ужо ладзілі шэраг экскурсій, дзе распавялі аб заснаванні і гісторыі гурта, аб гарадах, дзе калектыў рабіў свае першыя крокі — Светлагорску і Гомелі, а таксама аб фестывалях ва Украіне, Літве і Польшчы, дзе камандзе даводзілася граць.

Гэтым разам, рок-экскурсія будзе мець назву «Re1ikt’авы Мінск». У 2009 годзе трое ўдзельнікаў каманды пераехалі ў сталіцу, дзеля таго каб прафесійна займацца рок-музыкай, і менавіта ў Мінску ў гурта распачаўся важны творчы этап і актыўнае прасоўванне ў музычным свеце.

Наведнікі рок-экскурсіі змогуць даведацца аб, на першы погляд, звычайных месцах: дзесьці музыкі здымалі кліпы, рэпетавалі, давалі знакавыя канцэрты, дзесьці папросту набіраліся натхнення. З гэтымі месцамі звязаныя, зразумела, вясёлыя і цікавыя гісторыі, якімі музыкі падзеляцца са слухачамі.

Акрамя гэтага, на рок-экскурсіі можна будзе паслухаць акустычныя версіі новых песень калектыву, якія ўвойдуць у новы альбом Re1ikt.

У межах мерапрыемства рэпартажны фатограф Наталля Кірушына прэзентуе выставу канцэртных здымкаў Re1ikt. Напрыканцы мерапрыемства кожны ахвочы зможа ўзяць упадабаны здымак на памяць. Дарэчы, Наталля працавала над новым кліпам гурта «Чаго ты, Лося…» З моманту выхаду за тыдзень відэаролік сабраў на YouTube ужо болей за 1500 праглядаў.

Канцэрт-экскурсія стане адным з апошніх выступаў гурта перад удзелам у шэрагу маштабных праектаў: 20-годдзі фестываля «Рок па вакацыях» у клубе «Центр» 13 верасня і фестывалі Re$publica у горадзе Камянец-Падольскі ва Украіне 15 верасня. Пасля гурт накіруецца на юбілейны фестываль «Бардаўская восень» у Польшчу і прадставіць DVD з агучваннем нямога беларускага фільма «У агні народжаная» (1929 г.).

Источник: пресс-релиз

Группы: Re1ikt

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Назва акцыі ўражвае - "Re1ikt’авы Мінск". У хлопцаў усё нармалёва з галавой, умеюць ДУМАЦЬ.