Гурт Re1ikt падчас працы над новым альбомам зняў кліп на акустычную версію песні «Чаго ты, Лося…». Акрамя музыкаў, адным з герояў кліпа стала ажыўшая беларуская абрадавая лялька.
Відэа здымалася на ўсходзе сонца ў Лошыцкім парку. Паколькі сам усход працягваецца толькі некалькі гадзін, здымачная пляцоўка рыхтавалася ноччу. Здымкі вялі працаваўшыя над канцэртным DVD Re1ikt «Kryhachod» аператар Віталь Наркевіч і рэпартажны фатограф Наталля Кірушына.
Дарэчы, песня «Чаго ты, Лося…» вельмі папулярная ў фольк-музыкаў, свае версіі «Лосі…» рабілі Kriwi, Dzivasil, «Иван Купала». Re1ikt стварылі свой варыянт, у якім традыцыйная беларуская народная музыка спалучаецца з сучасным арт-рокам.
— Re1ikt у новым альбоме пашырыць інструментальны склад, — распавядае лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. — У песні «Чаго ты, Лося…», напрыклад, можна пачуць, а таксама ўбачыць у кліпе рататомы. Гэта ўдарны інструмент, які мы выкарысталі для гукавай і метафарычнай імітацыі ласінага тупата.
У хуткім часе Re1ikt выпусціць чацвёрты альбом. Кампазіцыі з альбома, а таксама песню «Чаго ты, лося…» можна будзе пачуць на бліжэйшых фестывалях: «Вольнае Паветра» на хутары «Шаблі» 24 жніўня, Metal Crowd у Рэчыцы 25 жніўня і «Рок па вакацыях» 13 верасня ў Мінску.
Фірмова каўбасяць хлопцы, кожны гук наскрозь працінае. Адно шкада гэтага скатваньня ў фольк, бо краіне не стае жыцьцёвай гутаркі мастацтва з народам, а «сьвякроў подлая», «зіма не за гарамі», «ой што ж ты, сонейка, схавалася нахрэн» ацэняць толькі якіясь французы, палякі і прочыя немцы.
Шаноўны, Кейстут! Дзякуем за водгук )
Хачу вас запэўніць, што гурт Re1ikt заўсёды будзе пісаць аўтарскія песні і гутарку з народам будзе развіваць (напрыклад, на БАСовішчы-13 былі прэзентаваны 2 новыя песні). І праца ідзе! :-)
А народныя песні — гэта напамін для тых, хто забыў і аргумент тым, хто не верыць.
Не падумайце, што я супраць фолька. Гэта сьвяты наш скарб, праца над якім акурат і робіць «рукі залатымі». Проста шкада, калі доктар замест лячэньня прапануе пацыенту абед з таблетак. А ў нашай краіне гэтак і сталася: куды ні ткніся, усюды фольк. На рок фэстывалях, на поп-канцэртах, у акадэмічных імпрэзах, ня кажучы ўжо пра фольк-сэйшны. «Re1ikt» мае нестандартны голас, пераканаўчы шарм, таму й хочацца ад яго пачуць: а жыць-то как? Ну ня так жа, як у задорнай папсе: «А я думал-думал-думал, я выдумал твоі волосы сьветла-русыя» або «Беларусь-Беларусь, я табой ганарусь». Думак хочацца.
Спасибо, Re1ikt, за то, что вы есть! Ваше выступление было моим (и нетолько) самым ярким впечатлением на «Вольным паветры» не смотря на то, что были вы в самом начале, и люди ещё не подтянулись, и название ваше на афише маленькими буквами было написано) Наступят времена, когда будут вас хэдлайнерами приглашать на Родине! ) Верю, потому что вы — настоящие!!
Песня очень понравилась, погружает в настроение волнения определенно. а вот видео не очень.