1

Drum Ecstasy прэзентаваў першы трэк з новага EP

Гурт Drum Ecstasy прэзентаваў на Еўрарадыё першы трэк з новага EP «Числительные/Numerals». Матэрыял для EP быў запісаны год таму і мусіў стаць саўндтрэкам да кінафільма. У выніку трэкі апынуліся на адной са студый ЗША, праца завіравала, і кіно засталося без музыкі Drum Ecstasy.

Drum Ecstasy

— Калі мы пачалі працаваць з матэрыялам, паглядзелі, што ўсе песні звязаныя нейкім чынам з лічбамі, — тлумачыць лідар бубначоў Філіп Чмыр назву міні-альбома. — Раз, два, тры, чатыры», «5/4», «12/8», загалоўная песня — «Dise» — гэта кубікі, косці гульнявыя. Таму, назва з’явілася натуральным чынам.

Філіп падкрэслівае, што лічбавая канцэпцыя пласцінкі вымалявалася выпадкова, як выпадкова ўзніклі і канцэрты Drum Ecstasy у пяці гарадах: Маскве, Пецярбургу, Вільні, Кіеве, дзе бубначы падтрымаюць выступы «Ляпіса Трубяцкога», ды Мінску.

— Атрымалася, што прэзентацыйных канцэртаў таксама пяць. Таму мы вырашылі, што будзе добра, калі мы будзем выкладаць па песні перад кожным з іх. Пасля таго, як мы адкатаем пласцінку па гарадах, мы выкладзем яе ў інтэрнет ў снежні, — працягвае Філіп.

Выхад «Числительных» Drum Ecstasy сумясцяць з публікацыяй свайго бэк-каталога на сайце «Яндэкс.Музыка».


Расклад тура:

  • 19.10 — Санкт-Пецярбург, A2 (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
  • 20.10 — Санкт-Пецярбург, Fish Fabrique Nouvelle (сольнік)
  • 26.10 — Масква, Stadium Live (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
  • 27.10 — Масква, «Китайский лётчик» (сольнік)
  • 31.10 — Мінск, Pub Undergraund (прэзентацыя альбома ў Беларусі)
  • 30.11 — Вільня, Siemens Arena (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
  • 30.11 — Вільня (сольнік, месца ўдакладняецца)
  • 07.12 — Кіеў, Stereo Plaza (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
  • 07.12 — Кіеў, 44 (сольнік)

Спампаваць Drum Ecstasy «Dise»

Источник: Еврорадио

Группы: Drum Ecstasy

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com