Гурт Drum Ecstasy прэзентаваў на Еўрарадыё першы трэк з новага EP «Числительные/Numerals». Матэрыял для EP быў запісаны год таму і мусіў стаць саўндтрэкам да кінафільма. У выніку трэкі апынуліся на адной са студый ЗША, праца завіравала, і кіно засталося без музыкі Drum Ecstasy.
— Калі мы пачалі працаваць з матэрыялам, паглядзелі, што ўсе песні звязаныя нейкім чынам з лічбамі, — тлумачыць лідар бубначоў Філіп Чмыр назву міні-альбома. — Раз, два, тры, чатыры», «5/4», «12/8», загалоўная песня — «Dise» — гэта кубікі, косці гульнявыя. Таму, назва з’явілася натуральным чынам.
Філіп падкрэслівае, што лічбавая канцэпцыя пласцінкі вымалявалася выпадкова, як выпадкова ўзніклі і канцэрты Drum Ecstasy у пяці гарадах: Маскве, Пецярбургу, Вільні, Кіеве, дзе бубначы падтрымаюць выступы «Ляпіса Трубяцкога», ды Мінску.
— Атрымалася, што прэзентацыйных канцэртаў таксама пяць. Таму мы вырашылі, што будзе добра, калі мы будзем выкладаць па песні перад кожным з іх. Пасля таго, як мы адкатаем пласцінку па гарадах, мы выкладзем яе ў інтэрнет ў снежні, — працягвае Філіп.
Выхад «Числительных» Drum Ecstasy сумясцяць з публікацыяй свайго бэк-каталога на сайце «Яндэкс.Музыка».
Расклад тура:
- 19.10 — Санкт-Пецярбург, A2 (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
- 20.10 — Санкт-Пецярбург, Fish Fabrique Nouvelle (сольнік)
- 26.10 — Масква, Stadium Live (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
- 27.10 — Масква, «Китайский лётчик» (сольнік)
- 31.10 — Мінск, Pub Undergraund (прэзентацыя альбома ў Беларусі)
- 30.11 — Вільня, Siemens Arena (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
- 30.11 — Вільня (сольнік, месца ўдакладняецца)
- 07.12 — Кіеў, Stereo Plaza (разам з «Ляпіс Трубяцкой»)
- 07.12 — Кіеў, 44 (сольнік)
По мне, это самая интересная запись группы за всё время :)