6

Гурт Sciana выпусьціў новы альбом

Sciana «Мы застаемся»

Гурт Sciana прадставіў на сайтах Budzma.org і Tuzin.fm свой новы альбом «Мы застанемся» — трэці нумарны дыск за 14-гадовую гісторыю гурта.

У назьве новага альбому берасьцейцаў закладзена іх пазыцыя — яны застаюцца тут і цяпер, з сваёй музыкай і мовай. Рук не апускаюць, у чужую краіну не зьязджаюць ды працягваюць ствараць новыя песьні, хутчэй насуперак, чым дзякуючы абставінам.

Дыск «Мы застанемся» збольшага складзены зь песень, правераных гадамі на выступах у тутэйшых клюбах ды пабах ды замежных канцэртных залях ды опэн-эйрах. «Сьцяноўцы» наогул да выданьня рэлізаў падыходзяць зь нейкім асаблівым трапятаньнем, таму і выходзяць у іх альбомы гады ў рады: дэбютнік «Рыфы лёсаў» быў у 2002, а наступны, «Кропка вяртаньня», толькі ў 2010.

У новы дыск увайшлі дагэтуль нявыдадзеныя гіты «Make Yourself» ды «Калыханка», праўда, ужо без саксафона. Музыкі вымушана адмовіліся ад гэтага інструмэнта, бо саксафаніст іхні лёзунг не падзяляў і заставацца ў гурце бяз яўных пэрспектываў не хацеў. Замена жывога інструмэнта электронікай выглядала на рызыкоўную, але апраўдала сябе — асабліва цікавы сымбіёз атрымаўся ў песеньцы «Ліхтары». Песьню «Вясна.by» наогул аддалі на апрацоўку новаму ўдзельніку каманды Валерыю Сакалову, вядомаму з электронных праектаў Too Late: Frozen i SKLF, і ён зьмяніў твор да поўнай непазнавальнасьці. Альбом дарыць некалькі новых гітоў — найперш «Апошнюю песьню», запісаную ў дуэце з Касяй Леванюк з гурта TerraKod, фактычна, загалоўны нумар альбому. А трэкам «Рагамабіль» каманда руйнуе стэрэатып пра тое, што грае выключна суворую музыку з экзыстэнцыйнымі тэкстамі.

Источник: Будзьма

Группы: Sciana

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com