Гурт Sciana выпусьціў новы альбом

Гурт Sciana прадставіў на сайтах Budzma.org і Tuzin.fm свой новы альбом «Мы застанемся» — трэці нумарны дыск за 14-гадовую гісторыю гурта.

У назьве новага альбому берасьцейцаў закладзена іх пазыцыя — яны застаюцца тут і цяпер, з сваёй музыкай і мовай. Рук не апускаюць, у чужую краіну не зьязджаюць ды працягваюць ствараць новыя песьні, хутчэй насуперак, чым дзякуючы абставінам.

Дыск «Мы застанемся» збольшага складзены зь песень, правераных гадамі на выступах у тутэйшых клюбах ды пабах ды замежных канцэртных залях ды опэн-эйрах. «Сьцяноўцы» наогул да выданьня рэлізаў падыходзяць зь нейкім асаблівым трапятаньнем, таму і выходзяць у іх альбомы гады ў рады: дэбютнік «Рыфы лёсаў» быў у 2002, а наступны, «Кропка вяртаньня», толькі ў 2010.

У новы дыск увайшлі дагэтуль нявыдадзеныя гіты «Make Yourself» ды «Калыханка», праўда, ужо без саксафона. Музыкі вымушана адмовіліся ад гэтага інструмэнта, бо саксафаніст іхні лёзунг не падзяляў і заставацца ў гурце бяз яўных пэрспектываў не хацеў. Замена жывога інструмэнта электронікай выглядала на рызыкоўную, але апраўдала сябе — асабліва цікавы сымбіёз атрымаўся ў песеньцы «Ліхтары». Песьню «Вясна.by» наогул аддалі на апрацоўку новаму ўдзельніку каманды Валерыю Сакалову, вядомаму з электронных праектаў Too Late: Frozen i SKLF, і ён зьмяніў твор да поўнай непазнавальнасьці. Альбом дарыць некалькі новых гітоў — найперш «Апошнюю песьню», запісаную ў дуэце з Касяй Леванюк з гурта TerraKod, фактычна, загалоўны нумар альбому. А трэкам «Рагамабіль» каманда руйнуе стэрэатып пра тое, што грае выключна суворую музыку з экзыстэнцыйнымі тэкстамі.

Источник: Будзьма

Группы:

Комментарии: 6
  • Блин.Давно на их концертах не был.

  • Set:

    Записан альбом плохо, хитов нет. Вместо движения вперед — назад в 90-ые

  • Мужики, ну звук же ватный. Ну чё за фигня, это в 2013-м опытная банда выкатывает такое звучание? Да ну на фиг.

  • Не альбомные версии «Калыханка» и «Make yourself» звучали куда лучше и драйвовее… А вообше, спасибо ребятам, что «застануцца»))

  • А мне падабаецца гук, хто бы што не казаў. Ён такі сапраўдны і металёвы, крыху брудны, а не вылізаны і гламурны, як зараз модна. І дзякуй гурту за тое, што застаюцца самімі сабой, а не ўпадаюць у мэйнстрым, як зараз робяць амаль усе.
    P.S. адзін з тых гуртоў, ад якіх я чакаю песен + з вялікім задавальненнем пайду на канцэрт, калі прыедуць у Гародню :)

  • Берасцейская хваля. Sciana і Terrakod згуляюць у ракенрол з Жывалеўскім https://ultra-music.com/events/19336