Гурт HandmadE запісаў песню для «Еўрабачання»

Гурт HandmadE, які выдаў свой першы альбом у 2012-м годзе, распачаў працу над новай кружэлкай. Першы запісаны трэк называецца «Бег па канатах». Яго спачатку планавалі запісаць і звесці ў Мінcку. Але ў выніку матэрыял перадалі ў на амерыканскую студыю GFI, паведамляе Еўрарадыё.

Справа у тым, што за акіянам працуе беларус Вадзім Шыфрын, які арганізаваў працу з амерыканскага боку і ўсклаў на сябе абавязкі саўнд-прадзюсара. Майстарынг «Бегу па канатах» выканаў Брэд Блэквуд ― двойчы лаўрэат «Грэмі». Да яго звярталіся такія кліенты, як Maroon 5, Black Eyed Peas, KoRn і многія іншыя.

Музыку да «Бегу па канатах» напісаў саліст HandmadE Яўген Валошын, а аранжыроўку зрабіў гітарыст Андрэй Маркуц. Адзін з рэчытатыўных куплетаў у песні зачытаў знакаміты беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў.

— Такім чынам мы навялі мост паміж Беларуссю і ЗША, ― распавядае Андрэй Казлоўскі, мэнэджар гурта HandmadE. ― Мне здаецца, што песня атрымалася даволі арыгінальнай. У «Бегу па канатах» адлюстраваная беларуская культура і якаснае заходняе афармленне. Калі закруцілася з ЗША, мы думалі зрабіць песню англамоўнай. Але потым вырашылі не губляць ідэнтычнасці. Тым больш, што тэкст напісаў не абы хто, а паэт Глеб Лабадзенка. З «Бегам па канатах» мы плануем заявіцца на адбор для «Еўрабачання». Калі журы і аўдыторыя нас зразумеюць, то ўжо гатовы канкрэтны план наконт таго, як дасягнуць поспеху.


Спампаваць HandmadE «Бег па канатах»

Источник: Еврорадио

Группы:

Комментарии: 1
  • Гурт добры. Песня не самая лепшая з тых, што ў іх ёсць. Таму калі не жадаеце пачуць шмат нядобрага ў свой адрас у выпадку неперамогі на Еўрабачанні, лепш туды не лезьце!)))) Ды ўвогуле няма чаго там рабіць, вы і без яго цікавыя нам. Усяго лепшага вам, хлопцы!