18 траўня ў паб-клубе «Граффити» адбыўся першы фестываль акустычнай музыкі «Травень» з удзелам гуртоў Re1ikt, «Людзі на балоце», HandmadE, Naka Piano, а таксама Касі Камоцкай і Тацяны Беланогай.
Гурт HandmadE, які выдаў свой першы альбом у 2012-м годзе, распачаў працу над новай кружэлкай. Першы запісаны трэк называецца «Бег па канатах». Яго спачатку планавалі запісаць і звесці ў Мінcку. Але ў выніку матэрыял перадалі ў на амерыканскую студыю GFI, паведамляе Еўрарадыё.
6 чэрвеня ў клубе TNT адбыўся чацвёрты канцэрт праекту «Бульбокс-LIVE». Выступалі: «Нафта», HandmadE і «Без паники».
Гурт HandmadE прадстаўляе на інтэрнэт-партале Tuzin.FM свой першы студыйны альбом «DEMO. The music from unfreedom».