Green Pills зрабілі нечаканы кавер на «Ляпісаў»

Мінскі гурт Green Pills зрабіў кавер-версію песні «Нафта» гурта «Ляпіс Трубяцкі» для праекту «Lyapis Crew: ТРУбьют». Па словах музыкаў, першапачаткова яны не збіраліся ўдзельнічаць у трыбьюце.

— Пасля выдання ЕР мы вырашылі абнавіць наш тэхнічны арсенал, — распавядае гітарыст і выкаліст Ян Верабей. — Нам захацелася выкарыстоўваць электроншчыну ў трэках і абнавіць інструменты, таму мы прадалі ўсё, што маглі, і замовілі сабе клёвыя дэвайсы. Калі прыйшоў наш інструмент, вядома ж, закарцела яго паспрабаваць. А тут як раз з’явіўся гэты праект ад «Ляпісаў». Так усё і закруцілася.

Песню «Нафта» Green Pills выбралі выпадкова, выбіраючы наўгад са спісу трэкаў. Але запісалі яе ў сваім стылі і нават дапоўнілі.

— Трэк мы зрабілі ў сваім стылі, ў якім мы бачым далейшае развіццё гурта. Для тых, хто нас ведае, гэта будзе нечаканым крокам, — дадае Ян. — Мы прыдумалі аранжыроўкі з сумясі качовага гітарнага рыфа і злога, агрэсіўнага дабстэпа. Да таго ж адважыліся на такі крок, што дадалі да «ляпісаўскага» тэксту свой. Бо арыгінала не хапала па даўжыні, каб перадаць агрэсіўную вакальную лінію.

Музыкі кажуць, што гатовыя да крытыкі і чакаюць меркаванняў, кшталту, «Як яны пасмелі замахнуцца на святыню?!», «Не дараслі!» і «Спрабуюць скокнуць вышэй за галаву!»

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2
  • biba-la-biba:

    ну в целом симпатично! особенно музло)

  • esk:

    Забаўна. Толькі, падаецца, не хапае цэльнасці музла і вакала.