Мінскі фолк-панк гурт «Кашлаты Вох» прэзентаваў у інтэрнэце новы EP «Цуд-зуд», у які ўвайшлі чатыры трэкі ў абсалютна рознай стылістыцы.
— Задумка запісаць гэты міньён з’явілася разам з праблемамі ў складзе яшчэ ў лістападзе 2012 года, калі нам прыйшлося развітацца з бубначом Назарам Грабёнкіным (ён цяпер грае ў гурце Omut), — кажа вакаліст і дудар Васіль Саковіч. — Калі мы прывозілі ў Мінск Уладзіміра Снягурчанку з яго праектам «4 реактор» і зрабілі агульную праграму з ім, то адчулі, што нараджаецца нешта магічнае. Мы вырашылі запісаць новы міні-альбом у акустыцы, але потым перадумалі. Вырашылі зрабіць яго альбомам кавераў саміх на сябе.
Па словах музыкаў, новы EP — варыяцыі на тэму «што было б, калі б мы не ведалі, што робім». Запісваўся і зводзіўся «Цуд-зуд» на хатняй студыі высілкамі ўдзельнікаў гурта «Кашлаты Вох».
— Калі першы альбом быў гэткім зборнікам песень ад пачатку нашага шляху, то цяпер мы ўжо на 99 адсоткаў вызначыліся наконт зместу нашага другога студыйнага альбому, — распавядае другі вакаліст і дудар Вячка Красулін. — На міньёне можна пачуць і рэгі, і сінці-поп, і нешта кшталту «Bloodhound Gand сустракаюць Spiritual Front». А яшчэ тут ёсць сакрэтны трэк. Там мы вырашылі забіць свае комплексы.
Гурт «Кашлаты Вох» з’явіўся ў 2007 годзе і грае фолк-панк. У сакавіку 2013 году гурт прэзентаваў дэбютны паўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік трохгадовай студыйнай працы.
У гіт-парадзе радыё "Рацыя" гурт "Кашлаты вох" мае ўсе шанцы ўзначаліць чарговы сьпіс, галасуйце http://www.racyja.com/index.php?id=117,262#.UsU1NOWX1fE
Это очень плохо
Плохо, калі штаны праз галаву не налазяць, а за 13% галасоў, якія далі "Кашлатаму воху" пераканаўчую перамогу ў 8-м туры (як і ў 2 ды 6-м), варта падзякаваць і чытачоў "UM". "Шчаслівая Трынаццатка", выпуск 08 (27.12.2013 - 02.01.2014):
01. "Кашлаты Вох" - "Брат сястру хоча забіці" 13%
02. "Ляпіс Трубяцкі" - "Месяц" 12%
03. "Nizkiz" - "Guantanama" 9%
04. ": Б: Н:" - "Вяртаньне" 9%
05. "Pomidor/off" - "Сьпёка"/НОВАE!!! 8%
06. "Re1ikt" - "Рана На Івана" 8%
07. Юры Несьцярэнка - "Аэрапланы" 8%
08. "Tlusta Lusta" - "Моладзь" 6%
09. "Босае Сонца" - "Неба" 5%
10. "IQ48" - "Зброя" 5%
11. Зм. Вайцюшкевіч, Вінсент, А. Захарык - "Дачакайся, матуля" 5%
12. "ili ili" - "Так Далёка" 4%
13. "Сваё Неба" - Cад 4% (10)